Адбыўся паказ узорнага тэатра лялек «Агеньчык» філіяла «Салтаноўскі дом народнай творчасці» з мэтай пацверджання наймення «ўзорны»

Узорны тэатр лялек «Агеньчык» філіяла «Салтаноўскі дом народнай творчасці» ДУК «Рэчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» пад кіраўніцтвам Дашук Алены Мікалаеўны 03.11.2021 г. прадэманстраваў дзіцячую казку «Ай, да, Мыцык!» з мэтай пацверджання наймення «ўзорны». Гледачы ўбачылі захапляльную гісторыю пра сяброўства і ўзаемаадносіны Мышы, Ката і гаспадыні – Цёткі Марыны. Удзельнікі калектыву шчодра падзяліліся з публікай добрым настроем і светлымі эмоцыямі. На паказе спектаклю прысутнічалі члены Рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па Гомельскай вобласці. У рабоце камісіі былі задзейнічаны: Сафрановіч Н.Д. – дырэктар установы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці»; П’янкова А.У. – намеснік дырэктара ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці»; Шведава В.І. – вядучы майстар сцэны ТВУ «Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек»; Грабчанкова Н.Я. – педагог дадатковай адукацыі ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна г. Гомеля».

Камісія лічыць, што тэатр варты пацверджання наймення «ўзорны».