Анонс аб правядзенні IX абласнога конкурсу аркестраў, ансамбляў струнных народных інструментаў з найменнем «народны (узорны) аматарскі калектыў» «Мелодыі роднага краю» імя Г.І. Жыхарава

14 лістапада 2021 г. установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» праводзіць IX абласны конкурс аркестраў, ансамбляў струнных народных інструментаў з найменнем «народны (узорны) аматарскі калектыў» «Мелодыі роднага краю» імя Г.І. Жыхарава. Конкурс праводзіцца з мэтай увекавечвання памяці славутага земляка, вядомага музыканта і педагога Георгія Іванавіча Жыхарава, развіцця і папулярызацыі ансамблевага і аркестравага жанраў, павышэння выканаўчага майстэрства самадзейных музыкантаў, узбагачэння рэпертуару лепшымі ўзорамі беларускага і сусветнага мастацтваў. У ім прымуць удзел лепшыя аркестры, ансамблі струнных народных інструментаў клубных устаноў, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, дзіцячыя музычныя школы, школы мастацтваў – усяго 37 калектываў з найменнем «народны (узорны) аматарскі калектыў» з 14 раёнаў вобласці і горада Гомеля.