Свята харэаграфічнага мастацтва імя народнага артыста БССР А.А.Рыбальчанкi
Аляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка – рэжысёр, балетмайстар, акцёр, які валодаў бязмежнай фантазіяй, пачуццём прыгожага, эмацыянальнасцю і душэўнай цеплынёй. Ён – першы ганаровы грамадзянін горада Гомеля, стваральнік лепшага аматарскага танцавальнага калектыву ў СССР – першага ў Беларусі народнага ансамбля песні і танца.
Менавіта ў яго гонар праводзіцца абласное свята харэаграфічнага мастацтва. Гэта мерапрыемства садзейнічае развіццю і папулярызацыі харэаграфічнага мастацтва, павышэнню выканальніцкага майстэрства аматарскіх калектываў, узбагачэнню рэпертуару лепшымі ўзорамі беларускай нацыянальнай харэаграфіі.
У свяце прымаюць удзел харэаграфічныя калектывы ўсіх сістэм і ведамстваў з раёнаў вобласці і г. Гомеля. Мерапрыемства праводзіцца адзін раз у тры гады, пачынаючы з 2002 года. У 2002 годзе ў свяце ўдзельнічалі 47 народных і ўзорных харэаграфічных калектываў.
Арганізатары конкурсу – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама і ўстанова «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці».
Традыцыйна старшынёй журы з’яўляецца Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальна-харэаграфічнага ансамбля «Гомій» ДУ «Гарадскі цэнтр культуры» (г. Гомель), дырэктар-пастаноўшчык масавых тэатральных пастановак, дырэктар ДУА «Гомельская дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў» Свярдлоў Пётр Іванавіч.
- АНКЕТА-ЗАЯЎКА на ўдзел у VII абласным свяце харэаграфічнага мастацтва імя народнага артыста БССР А.А.Рыбальчанка
- VII областной праздник хореографического искусства имени народного артиста БССР А.А.Рыбальченко
- Список участников VII областного праздника хореографического искусства имени народного артиста БССР А.А.Рыбальченко