Экскурсія ў музейны комплекс «Дукорскі маёнтак»

17 кастрычніка 2021 г. па ініцыятыве дырэктара ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» Наталлі Дзмітрыеўны Сафрановіч і старшыні прафсаюзнага камітэту Мікалая Іванавіча Кабанькова для калектыву ўстановы была арганізавана экскурсія ў музёйны комплекс «Дукорскі маёнтак». Унікальны помнік шляхецкай культуры знаходзіцца на тэрыторыі Мінскай вобласці, у Пухавіцкім раёне. Праграма экскурсіі не абмежавалася наведваннем музею. Калектыў «Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці» пазнаёміўся са старажытнай ваеннай справай, культурай і гастранамічнымі традыцыямі. Асаблівае ўражанне пакінула экскурсія ў дзеючыя рамесныя майстэрні комплексу (ганчарную, па вырабе свечак, лялечную), кухні, а таксама катанне на брычцы. Удзельнікаў запрасілі самастойна наведаць унікальны перавернуты дом, браму, заасад. Калектыву ўдалося сумясціць займальны адпачынак са знаёмствам з гісторыяй сваёй краіны. Паездка, якая прысвечаная Дню работнікаў культуры, пакінула ў памяці яе ўдзельнікаў шмат радасных і незабыўных момантаў!