

Традыцыі паўднёва-ўсходняй Гомельшчыны вылучаюцца багаццем архаічных абрадаў, адметным разьбяным дэкорам, моцнымі стараверскімі культурнымі пластамі, характэрным багатым фальклорам, зімова-вясновымі абрадамі і спецыфічным нацыянальным адзеннем.
Выстава прадстаўляе сумесны праект народнага майстра Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Віктара Шыпкова і майстроў філіяла «Цэнтр рамёстваў Гомельскага раёна».
Удзельнікаў сумеснага праекта звязвае шматгадовае сяброўства, цікавасць да этнаграфіі і гісторыі роднага краю, натхнёная праца па адраджэнню аўтэнтычных народных строяў і старажытных тэхнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
На выставе можна пазнаёміцца з традыцыямі вёсак Гомельскага раёна праз абрады «Звязда», «Гуканне вясны», «Ваджэнне Сулы», якія будуць увасоблены шляхам матэрыяльных праяўленняў у выглядзе абрадавай атрыбутыкі, рэканструяваных традыцыйных святочных жаночых, мужчынскіх і дзіцячых строяў, прадметамі традыцыйнага тэкстылю і старажытнага побыту.
Асобнай увагі заслугоўваюць паясы, вырабленыя ў тэхніцы «пляцення на кругавой аснове» («Спрэнг»), якая з’яўляецца найстаражытнейшай тэхнікай стварэння тэкстылю.
Запрашаем усіх дакрануцца да традыцый і больш даведацца аб культуры роднага краю, яго звычаях і рамёствах.
Выстава адрасавана шырокаму колу гледачоў.
Выстава праходзіць з 12 лютага па 14 сакавіка 2026 года.
Узроставая катэгорыя наведвальнікаў выставы 0+
Уваход вольны!
Месца правядзення: выставачная зала ГАЦНТ
Адрас: вул. Ірынінская, 19
Час працы: аўт.-пт.: 9:30 – 18:30; сб.: 9:00 — 17:20; нд.-пн. — выхадны
Кантактны тэлефон: 8 (0232) 33-90-54