Віншуем і ганарымся!

Калейдаскоп талентаў нашых майстроў яскрава ззяе і пераліваецца на небасхіле народнай культуры. Традыцыйнымі і сучаснымі народнымі рамёствамі ў вобласці займаюцца сотні ўмельцаў, 15 з іх удастоены статусу народнага майстра.

Напрыканцы 2025 года ганаровы статус  народнага майстра  атрымаў ганчар Арцём Ткачоў.

Рашэнне было прынята 23 снежня, на пасяджэнні экспертнай камісіі па народных мастацкiх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Віншуем і ганарымся самым каштоўным скарбам вобласці – нашымі таленавітымі землякамi, апантанымі творчасцю і натхнёнымі любоўю да роднага краю.