

Вядучы метадыст па народных традыцыях, абрадах, фальклоры і этнаграфіі ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» Замарока Ксенія Алегаўна 26-27 верасня 2025 года у г.п. Воранава Гродзенскай вобласці прыняла ўдзел з дакладам у навукова-практычнай канферэнцыі «Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання на Беларусі» – намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА».
Усяго ў канферэнцыі ўдзельнічалі 18 чалавек з розных раёнаў і абласцей Беларусі. Спецыялісты пазнаёміліся з традыцыяй прыгатавання страў з таркаванай бульбы Гродзенскай вобласці, творчай дзейнасцю раённых філіялаў і прэзентавалі рэгіянальныя асаблівасці сваіх мясцовасцей. Удзельнікі з Гомельскай вобласці пазнаёмілі калег з спецыфікай бытавання страў з бульбы на тэрыторыі Гомельскага Палесся.




