«Жытнiца» з Жыткавіч на «Пеўчым полі»

Народны ансамбль народнай песні «Жытнiца» дзяржаўнай установы культуры «Жыткавіцкі раённы цэнтр культуры» прадставіў Гомельшчыну на Рэспубліканскім фестывалі харавога мастацтва «Пеўчае поле», які сабраў лепшыя харавыя калектывы краіны 20-21 чэрвеня 2025 года ў горадзе Мядзель Мінскай вобласці. Удзел у фестывалі такога ўзроўню – пачэсная місія і сведчанне высокага майстэрства калектыву, які зберагае і папулярызуе беларускую народную песенную традыцыю.