
Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
Міжнародны дзень роднай мовы – асаблівы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Беларуская мова — гэта наша родная мова, якая заслугоўвае нашай ўвагі і захавання. Яна мае багатую гісторыю і літаратуру, якая адлюстроўвае наш дух і характар. Гэта свята нагадвае, як важна шанаваць і любіць родную мову, таму што мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.
