13 чэрвеня 2024 года ў населеных пунктах Казацкія Балсуны, Неглюбка, Стаўбун, Янова Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці адбыўся старажытны абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы».
Вясновы абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, накіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі-стралы. Статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаў у 2006 годзе. Абрад праводзіцца на шостым тыдні пасля Вялікадня, у 40-ы дзень – чацвер, калі праваслаўныя вернікі адзначаюць Ушэсце Гасподняе.
Фота: В.А.Драздова.