6 мая 2024 года ў в. Пагост Жыткавіцкага раёна правялі Юраўскі карагод. Свята Юр’я (у праваслаўнай хрысціянскай традыцыі – Дзень святога Георгія Перамоганосцы) звязана з аглядам азімага жыта і ўключае ў сябе абрадавыя дзеянні для ўрадлівасці зямлі і дабрабыту людзей. Абрад захоўваюць удзельніцы народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Міжрэчча» філіяла «Пагосцкі клуб-бібліятэка» ДУК «Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва».
Абрад «Юраўскі карагод» вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна – адзін з аўтэнтычных абрадаў вясновага цыкла з выдатнымі ўзорамі старажытных карагодаў і песень, адметнымі матэрыяльнымі праявамі рэгіянальнай культуры – маляўнічым народным касцюмам і абрадавым хлебам (караваем). Таксама называецца «Тураўскі карагод», бо пашыраны менавіта на Тураўшчыне. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны першым у краіне сярод нематэрыяльных каштоўнасцей – у 2004 годзе. У Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які мае патрэбу ў тэрміновай ахове (ЮНЕСКА), знаходзіцца з 2019 года.
Фота:Драздова В.А.
Старажытны абрад “Юраўскі карагод” правялі сёння ў вёсцы Пагост
ФОТОФАКТ: Весенний обряд “Юраўскі карагод” провели в деревне Погост
Под Житковичами в Погосте прошёл древний обряд «Юровский хоровод»