Майстры Гомельшчыны з Рагачоўскага і Акцябрскага раёнаў прынялі ўдзел у свяце «Саламяныя цуды», якое прайшло 27 красавіка 2024 года ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту».
Мастацкія практыкі саломапляцення Гомельшчыны з калекцыямі работ і майстар-класамі прадставілі Алена Чавусава (в. Шчыбрын, Рагачоўскага раёна) і Ірына Дабранская (г.п Акцябрскі). У 2022 беларуская намінацыя «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Аўтэнтычны фальклорны гурт «Купалінка» Пратасаўскага сельскага дома народнай творчасці Акцябрскага раёна (кіраўнік – Катлярова Святлана Міхайлаўна) пазнаеміў гасцей свята з фальклорнымі традыцыямі сваёй мясцовасці.
Фота прадастаўлены: ДУК «Рагачоўскі цэнтр культуры і народнай творчасці», ДУК «Акцябрскі раённы дом рамёстваў».