Калегія галоўнага ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама прайшла ў Гомелі 29 лютага. На пасяджэнні падвялі вынікі 2023 года, абазначылі планы на 2024-ы.
Традыцыйна падчас пасяджэння прайшла цырымонія ўзнагароджання. Падзяка галоўнага ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама за прадуктыўную працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і дасягненне высокіх паказчыкаў працы аб’яўлена метадысту па інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Людміле Іванаўне Канапацкай.
Удзельнікам калегіі ўстанова «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» прадставіла інтэрактыўны выставачны праект «Спеўная спадчына Гомельшчыны», рэалізаваны ў 2023 годзе на сродкі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прадастаўленага метадысту па народных традыцыях, абрадах і фальклоры Ірыне Валер’еўне Глушэц.
У ходзе калегіі Гомельскаму і Ельскаму раёнам былі пераданы мабільныя комплексы для абслугоўвання маланаселеных і аддаленых населеных пунктаў.
Фота: А.У.П’янкова.
- Активные и креативные. На итоговой коллегии главного управления культуры облисполкома чествовали лучших представителей отрасли (Гомельская праўда)
- Праздники приедут в самые отдалённые уголки Гомельщины. У двух районов появились мобильные автоклубы (Телерадиокомпания «Гомель»)
- В Гомеле подвели итоги работы главного управления культуры облисполкома за 2023 год