15 лютага жыхары вёскі Новае Палессе Лельчыцкага раёна правялі старажытны абрад на свята Стрэчання, у народнай традыцыі – “Грамніцы”, які яны перанялі ад сваіх продкаў. Носьбіты абраду – удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Палескія напевы” філіяла “Новапалескі сельскі клуб” ДУ “Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Да свята далучыліся дзеці і моладзь з населенных пунктаў Лельчыцкага раёна, госці з Гомельскай вобласці і горада Мінска.
Маніторынг абраду правялі Анастасія Вітальеўна Лысенка – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры – начальнік аддзела культурна-асветніцкай работы галоўнага ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама, Аксана Уладзіміраўна П’янкова – намеснік дырэктара ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”, Вольга Андрэеўна Драздова – вядучы метадыст па рабоце з нематэрыяльна-культурнай спадчынай ГАЦНТ, Галіна Аляксееўна Лісіцкая – галоўны спецыяліст сектара культуры Лельчыцкага райвыканкама.
Фота: Драздова В.А.