9 лютага 2024 года ўстанова «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» праводзіць абласны семінар-практыкум «Актуальныя пытанні ўдасканалення метадычных і арганізацыйна-творчых падыходаў па забеспячэнні дзейнасці аўтэнтычных і аматарскіх фальклорных калектываў» для кіраўнікоў аўтэнтычных і аматарскіх фальклорных калектываў, спецыялістаў устаноў культуры, якія працуюць па накірунку народных традыцый.
Удзельнікі мерапрыемства, якое адбудзецца ў дзяржаўнай установе «Цэнтр культуры Гомельскага раёна», пазнаёмяцца з інтэрактыўнай выставай «Спеўная спадчына Гомельшчыны», падрыхтаванай Гомельскім абласным цэнтрам народнай творчасці пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кіраўнікі лепшых фальклорных калектываў рэгіёна падзеляцца сваім вопытам спалучэння разнастайных фальклорных жанраў у дзейнасці калектываў, спосабамі падрыхтоўкі да паспяховага ўдзелу ў рэгіянальных і рэспубліканскіх фальклорных конкурсах. Практычная частка мерапрыемства дазволіць паглыбіцца ў танцавальны і спеўны фальклор Гомельшчыны.
Тэкст, фота: І.В.Глушэц