26 снежня ўстанова «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» арганізавала творчую лабараторыю «Напярэдадні Каляд». Удзельнікамі мерапрыемства сталі носьбіты і пераемнікі традыцый: народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Стаўбунскiя вячоркі» філіяла «Стаўбунскі сельскі дом культуры» ДУК «Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці», носьбіт народных традыцый Гомельскага раёна Віктар Шыпкоў, узорны ансамбль народнай песні і фальклору «Мазырскія весялушкі» Палаца культуры ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» і ўзорны фальклорны ансамбль «Святы Пакроў» ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля».
Наведвальнікі творчай лабараторыі развучвалі святочны рэпертуар Гомельскага Палесся і Падняпроўя, зрабілі калядную зорку і пазнаёміліся з інтэрактыўным выставачным праектам «Спеўная спадчына Гомельшчыны», падрыхтаваным пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у межах якога адбылося мерапрыемства.
Тэкст: І.В.Глушэц.
Фота: І.В.Глушэц, М.В.Ганькіна.
- Гомельчан ознакомили с рождественскими традициями Полесья и Поднепровья (Телерадиокомпания Гомель, 28 дек. 2023 г.)
- Новости Гомельской области 28.12.2023 (Телерадиокомпания Гомель, 28 дек. 2023 г.)
- Новости культуры: Связь времен и поколений: традиции и обряды славянского праздника Коляда / 03.01.2024 // Телеканал «Россия Культура»