14 снежня ўстанова «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» арганізавала прагляд для пацвярджэння наймення «народны» фальклорнаму ансамблю «Вячорніца» філіяла «Навасёлкаўскі сельскі дом культуры» ДУК «Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» і «ўзорны» – фальклорным ансамблям ДУК «Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна»: «Цярэшкавы шчодрыкі» філіяла «Рассветаўскі культурна-спартыўны цэнтр» і «Некрашынка» філіяла «Валосавіцкі сельскі дом народнай творчасці».
Прагляд адбыўся ў Валосавіцкім сельскім доме народнай творчасці ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці і стаў сапраўдным творчым абменам паміж Петрыкаўскім і Акцябрскім раёнамі. Прадстаўнікі рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі высока ацанілі вынікі творчай дзейнасці і патэнцыял усіх калектываў, адзначылі пераемнасць паміж пакаленнямі, калі на адной сцэне сустрэліся дзеці і сталыя носьбіты традыцый, далі рэкамендацыі кіраўнікам і ўдзельнікам калектываў для далейшага творчага развіцця.
Тэкст, фота: І.В. Глушэц