
Установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці»
ЗАПРАШАЕ
30 лістапада 2023 года ў 16:00 на адкрыццё
інтэрактыўнай выставы «Спеўная спадчына Гомельшчыны»,
падрыхтаванай пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Выстава прадстаўляе лакальныя спеўныя традыцыі Гомельскай вобласці і звязаныя з імі нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці. Выстава працягвае і развівае рэалізаваны ўстановай «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» выставачны праект «Жывая спадчына Гомельшчыны», які ў 2022 годзе стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу культурных праектаў патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі «Лепшая выстава народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (народных мастацкіх рамёстваў)».
Напаўненне экспазіцыі складаюць відэа- і аўдыязапісы аўтэнтычных і аматарскіх фальклорных калектываў рэгіёна, тэксты песень, сучасныя рэканструкцыі традыцыйных строяў (комплексы адзення), прадметы абрадавай культуры і традыцыйнага побыту. Дапаўняюць выставу выданні Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці па традыцыйнай культуры, раздзелы сайта ўстановы, прысвечаныя нематэрыяльнай культурнай спадчыне і фальклорным калектывам рэгіёна.
Выстава падрыхтавана ўстановай «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» ў супрацоўніцтве з клубнымі ўстановамі культуры, дамамі і цэнтрамі рамёстваў Гомельскай вобласці.
Уваход вольны
Узроставая катэгорыя наведвальнікаў: 0+.
Групавое наведванне і суправаджэнне выставы арганізуецца на бясплатнай аснове па папярэдніх заяўках па тэлефонах: (0232) 33-90-54 (выставачная зала), 52-00-43 (куратар).
Выстава працягнецца да 23 студзеня 2024 года
Месца правядзення: выставачная зала ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці», г. Гомель, вул. Ірынінская, 19.
Час працы: аўт. – пт.: 9:30–18:30, сб.: 9:00–17:20, ндз. – пн.: выхадныя.