Мастацкія практыкі саломапляцення Гомельскай вобласці
(г.п. Акцябрскі, г.п. Уваравічы, аг. Губічы Буда-Кашалёўскага раёна, аг. Жгунь Добрушскага раёна, г. Ельск, г. Жлобін, аг. Азяраны, в. Дзедаўка Жыткавіцкага раёна, г.п. Лельчыцы, аг. Уборак Лоеўскага раёна, г. Мазыр, г. Нароўля, г. Петрыкаў, г. Рагачоў, г. Рэчыца, г. Хойнікі Гомельскай вобласці)
Мастацкія практыкі саломапляцення Гомельскай вобласці, як і іншых рэгіёнаў краіны, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе. У 2022 на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Марока прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Як від народнай творчасці, саломапляценне ярка і шматгранна праявілася ў культуры беларусаў.
На працягу ўсёй гісторыі сфарміраваліся два асноўныя напрамкі ў стварэнні чалавекам плеценых з саломкі вырабаў. Адзін меў рытуальнае значэнне і суадносіўся з вераваннямі, пакланеннем прыродзе і з надзеямі на багаты ўраджай, а другі адносіўся да сферы матэрыяльнага жыцця і побыту чалавека. Традыцыйныя тэхнікі пляцення і формы вырабаў захоўваліся многія стагоддзі. Прыёмы традыцыйнага рамяства перадаваліся ў сялянскіх сем’ях ад старэйшых да дзяцей падчас непасрэдных зносін – з рукі ў руку.
З цягам часу і са змяненнем укладу жыцця большасці беларусаў мастацтва саломапляцення збольшага перамясцілася ва ўмовы гарадскога жыцця і стала перадавацца маладому пакаленню з дапамогай дадатковай адукацыі. У пачатку ХХІ стагоддзя адбылося спантаннае адраджэнне традыцый беларускага саломапляцення – дзякуючы запалу саламяных спраў майстроў народнае рамяство ўзнялося да вышэйшых сфер мастацтва. Сучасныя майстры саломапляцення Гомельшчыны з невычэрпнай фантазіяй ствараюць з саломкі разнастайныя кошыкі, шкатулкі, сумкі, пано, дэкаратыўныя лялькі, фігуркі жывёл, сюжэтныя кампазіцыі на тэмы народнага побыту, фальклору і гісторыі.
Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення (Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні)
Намінацыя “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні” пададзена ў ЮНЕСКА
Птица из соломки. Мастер-класс
Как в Уборковском центре ремесел развивают соломоплетение (видео)