Рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі”

Палескія вёскі Вялікія Аўцюкі і Малыя Аўцюкі, горад Калінкавічы з’яўляюцца цэнтрам гумару не толькі Гомельскай вобласці, але і Беларусі. Жыхары гэтых населеных пунктаў славяцца сваім гумарам, задорным смехам, жартамі, анекдотамі, карыкатурамі, вясёлымі прыпеўкамі. У гэтым унікальным месцы і з’явіўся Усебеларускі фестываль народнага гумару.

Мэтамі фестывалю з’яўляюцца: папулярызацыя лепшых узораў беларускага народнага гумару; напаўненне і сістэматызацыя скарбаў народнай творчасці як сведчанняў патэнцыйных магчымасцей, здольнасцей; падтрымка і заахвочванне мастацкіх калектываў, груп і выканаўцаў сатырыка-гумарыстычнага фальклору.

Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскі аблвыканкам, Калінкавіцкі райвыканкам.

Першы Усебеларускі фестываль народнага гумару «Аўцюкі» прайшоў у 1995 годзе ў вёсках Малыя і Вялікія Аўцюкі. У 2008 годзе фестываль змяніў свой статус з Усебеларускага на Рэспубліканскі.

Адзін з арганізатараў і духоўных натхняльнікаў фестывалю – пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Сваёй кнігай «Аўцюкоўцы» беларускі пісьменнік, ганаровы грамадзянін Уладзімір Ліпскі праславіў сваіх землякоў.

У фестывалях прымалі ўдзел вядомыя беларускія пісьменнікі; майстры мастацтва Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама Гомельскай філармоніі, горада Мінску, у тым ліку і БелТЮГа; сталічны прафесійны тэатр гумару «Хрыстафор», артысты-парадысты.

Госці фестывалю – супрацоўнікі Дома саціры і гумару горада Габрава (Балгарыя), дэлегацыі з Расіі, Беларусі, Украіны, Літвы і Малдовы.

Праграмы фестываляў кожны раз змяняюцца. Нязменным застаецца адно – самыя яскравыя, новыя эксклюзіўныя мерапрыемствы святочных праграм – для шматлікіх удзельнікаў фестывалю, яго гасцей і турыстаў з Беларусі, а таксама блізкага і далёкага замежжа.